"Белавія" аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў у Рыгу

"Белавія" аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў у Рыгу

"Белавія" з 22 сакавіка аднаўляе выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск — Рыга — Мінск. Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, палёты будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады, пятніцы і суботы. Час у дарозе складзе адну гадзіну.

Палёты ў Рыгу раней былі прыпынены з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.

"Белавія" рэкамендуе пасажырам перад набыццём авіябілета ўдакладніць у кампетэнтных органаў абмежаванні на ўезд/выезд у краіну прызначэння.

БелаПАН нагадвае, што напярэдадні латвійская авіякампанія airBaltic аб'явіла, што плануе аднавіць рэгулярныя рэйсы з Рыгі ў Мінск 28 сакавіка. Спачатку яны будуць выконвацца два разы на тыдзень — у чацвяргі і суботы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі