"Белавія" часткова аднаўляе палёты ў Італію
"Белавія" часткова аднаўляе палёты ў Італію "з мэтай задавальнення попыту пасажыраў на пералёты... з рабочых і асабістых прычын". Бліжэйшы рэйс у Рым і назад запланаваны на 17 красавіка, наступныя — 24 красавіка і 1 траўня. Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, час вылету з Беларусі — 9:45, прыбыццё ў італьянскую сталіцу — у 11:40 (па мясцовым часе). Вылет з Рыма запланаваны на 12:40, а прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск — на 16:35.
Рэйс у Мілан запланаваны на 10:15 2 траўня. Самалёт прыбудзе ў горад у паўночнай Італіі а 12-й гадзіне, а ўжо ў 12:50 вылятае ў Беларусь (прыбыццё — у 16:30).
"Белавія" цалкам спыніла палёты ў Італію ў сярэдзіне сакавіка з-за сітуацыі з каранавірусам у гэтай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.