"Белавія" даставіла з Бразіліі ў Мінск новы самалёт Embraer

"Белавія" даставіла з Бразіліі ў Мінск новы самалёт Embraer

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт Embraer-175, які "Белавія" набыла ў бразільскай кампаніі.

Авіялайнер пераадолеў 12 тысяч км з горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, праляцеўшы іх за 16 гадзін. За час палёту выдаткавана 25 тон паліва, адзначае БЕЛТА.

Embraer-175 можа перавозіць 76 пасажыраў: 12 — у салоне бізнэс-класа і 64 — у эканомкласе. 

Свой першы камерцыйны рэйс новы самалёт зробіць ужо 24 красавіка па завяршэнні ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.

Гендырэктар "Белавіі" Анатоль Гусараў падкрэсліў, што новы авіялайнер будзе пафарбаваны ў валошкавыя колеры авіякампаніі, якія так спадабаліся беларускім і замежным кліентам.

Дамову на куплю самалёта "Белавія" падпісала з бразільскай авіябудаўнічай кампаніяй Embraer на 52-м міжнародным авіясалоне Ле-Буржэ 20 чэрвеня 2017 года. У рамках дамовы ў траўні-чэрвені 2018 гадоў ў Мінск прыбудуць яшчэ два свмалёты Embraer-195. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі