"Белавія" плануе палёты з Гомеля ў Батумі

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Еўрарадыё
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Еўрарадыё

"Белавія" пачынае продаж білетаў на новы рэйс Гомель-Батумі. Першы палёт запланаваны на 18 чэрвеня, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце перавозчыка.

Рэйсы па гэтым маршруце будуць выконвацца па панядзелках і суботах. Самалёт "Белавія" будзе вылятаць з Батумі ў Гомель у 8.05. У беларускім абласным цэнтры ён будзе прыблізна ў 9.50. Назад у Грузію борт накіруецца у 11.20. Час прыбыцця ў Батумі — 15.15. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.

Кошт квітка ў адзін бок пачынаецца ад 86 еўра, у абодва — ад 178 еўра.

Нагадаем, праз санкцыі, пад якія трапіў нацыянальны авіяперавозчык пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair, "Белавія" была абмежаваная ў выбары маршрутаў для палётаў. Еўрапейскае неба для яе закрытае. Акрамя таго, авіякампанія была вымушаная вярнуць самалёты, якія брала ў лізінг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі