"Белавія" з 6 красавіка прыпыняе палёты ў Вільню
Кампанія "Белавія" з 6 красавіка прыпыняе палёты ў Вільню. Такое рашэнне было прынятае літоўскім бокам, паведамляе ў Фэйсбуку прэс-служба МЗС Беларусі.
Некалькі дзён таму з такой прапановай выступіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
У МЗС адзначаюць, што "Белавія" не плануе са сваёй ініцыятывы адмяняць рэйсы, якіяі замежнікі вяртаюцца да сябе дадому праз Мінск. Бліжэйшыя рэйсы запланаваныя ў Арменію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ізраіль, Іспанію, Нідэрланды, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію.
Як распавядала Еўрарадыё, з 3 красавіка Літва забараніла таксаам ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі, пакінуўшы дазвол на ўезд толькі грузавікам. Забарона звязаная з каранцінам, уведзеным у Літве да 13 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.