"Белавія" зладзіла распродаж білетаў

Самалёт "Белавіі" ў Нацыянальным аэрапорце / Еўрарадыё​
Самалёт "Белавіі" ў Нацыянальным аэрапорце / Еўрарадыё​

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" абвясціла распродаж білетаў. Акцыя ўжо пачалася і працягнецца да канца дня 25 студзеня, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка.

Купіць акцыйныя білеты — тарыф "Прома" — можна альбо праз мабільную праграму Belavia, альбо на сайце belavia.by. У акцыі ўдзельнічаюць толькі пералёты ў перыяд з 25 студзеня па 26 сакавіка.

Танней, чым звычайна, можна будзе злётаць у Расію (у тым ліку Маскву і Санкт-Пецярбург), Казахстан, Арменію, Грузію, Азербайджан, Узбексітан, а таксама Ізраіль, ААЭ і турэцкі Стамбул. Нагадаем, у большасць еўрапейскіх краін пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair "Белавія" не лётае

Акцыйны білет з Мінска ў Маскву будзе каштаваць ад 36 еўра, цана ў абодва бакі складзе ад 57 еўра, расказалі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка.

Колькасць акцыйных білетаў традыцыйна абмежаваная. Але іх можна камбінаваць з іншымі тарыфамі. У "Белавіі" таксама нагадалі, што для білетаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, адсутнічае магчымасць змяніць дату і час вылету, а таксама здаць гэты білет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі