“БелДжы” выпусціла аўтамабіль пад уласным брэндам

Новы аўтамабіль / belgee.by
Новы аўтамабіль / belgee.by

“БелДжы” выпусціла аўтамабіль пад уласным брэндам. Ён называецца “BelGee X50”. Колькі ў ім беларускіх камплектуючых, а колькі — кітайскіх, дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідэрскі не стаў удакладняць. Візуальна ад іншых мадэляў Geely аўтамабіль адрозніваецца толькі шыльдачкай BG.

"Калі мы выпускаем пад брэндам Geely, то ў нас ёсць ліцэнзія на зборку аўтамабіляў пад гэтай маркай. Аўтамабіль пад уласным брэндам дае нам больш магчымасцяў", — кажа дырэктар.

Сёлета на рынак Беларусі і РФ плануецца паставіць каля 9 тысяч машын “BelGee X50”. 

Яшчэ летась у аўтазавода "БелДжы" былі сур'ёзныя праблемы з-за санкцый. Вясной 2022-га прадпрыемства было вымушана спыняць вытворчасць і адпраўляць частку супрацоўнікаў у адпачынкі. Прычынай гэтага кроку тады называлі "парушэнне лагістычных сувязяў і перабоі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з Кітая".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі