"Белпошта" кажа, што кібермахляры робяць рассылку ад яе імя

"Белпошта" / 1prof.by
"Белпошта" / 1prof.by

Кібермахляры рассылаюць паведамленні ад імя "Белпошты", паведамляе ведамства.

У паведамленні змяшчаецца фальшывая інфармацыя пра пасылку і прапануецца перайсці на фішынгавы рэсурс для далейшых дзеянняў — напрыклад, аплаты паслугі.

"УП "Белпошта" не рассылае падобныя паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівыя пры пераходзе па спасылках. Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць іх для накіравання на падробленыя інтэрнэт-старонкі з мэтай заражэння прылад шкоднасным праграмным забеспячэннем і завалодання персанальнымі данымі", — заяўляюць у "Белпошце".

У ведамстве папярэджваюць, што часцей за ўсё праз такія старонкі махляры выкрадаюць рэквізіты плацежных картак, каб здымаць грошы з рахункаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі