"Белсат": У Гродне хаваюць вайскоўца, які загінуў у Сірыі

"Белсат": У Гродне хаваюць вайскоўца, які загінуў у Сірыі

У Гродне на гарадскіх могілках у Аульсе хаваюць вайскоўца, які загінуў у баявой аперацыі ў Сірыі, паведамляе тэлеканал "Белсат". Развітацца з загінулым прыйшлі каля 50 чалавек, у тым ліку беларускія і расійскія вайскоўцы.

Беларусь не ўдзельнічае ў ваенным канфлікце ў Сірыі. Затое з верасня 2015 года там прысутнічаюць і дзейнічаюць расійскія войскі. Яны падтрымліваюць Башара аль-Асада.

Расійскае заканадаўства дазваляе служыць у войску кантрактнікам з іншых краінаў. Для гэтага дастаткова напісаць заяву, прайсці медагляд і вайсковы адбор. Акрамя таго, грамадзянам Беларусі ў шэрагу выпадкаў ёсць магчымасць атрымаць грамадзянства Расіі па спрошчанай працэдуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі