БЕЛТА сцвярджае, што навагодні зварот Лукашэнкі паглядзелі 6,5 млн чалавек

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА 
Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА 

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА сцвярджае, што навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі па тэлевізары паглядзелі больш за 6,5 мільёнаў беларусаў, а гэта — каля 70% усяго насельніцтва Беларусі! БЕЛТА піша, што ў разліках не ўлічаны тыя, хто глядзеў зварот у гасцях, таму "рэальныя лічбы" могуць быць яшчэ вышэй.

Тэлеграм-канал "МотолькоПомоги" апублікаваў альтэрнатыўную статыстыку. Паводле яго дадзеных, падчас выступу Лукашэнкі дзяржаўныя каналы былі ўключаныя на 784,8 тысячы тэлевізараў. Каб набраць колькасць гледачоў, пра якія паведаміла БЕЛТА, перад кожным тэлевізарам у той момант павінны былі сядзець у сярэднім 8 чалавек.

Са сваім зваротам у навагоднюю ноч выступіла і Святлана Ціханоўская. І яе ролік, і запіс выступу Лукашэнкі патрапілі ў трэнды беларускага YouTube. Аднак паказальна, што пад відэа са зваротам Лукашэнка, які апублікаваў канал ОНТ, колькасць дызлайкаў перавышае колькасць лайкаў у 7 разоў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі