"Белтэлекам" прадае wi-fi без пашпарта
Першую карту wi-fi Еўрарадыё набыло па квітку на хакейны матч.
Такія правілы на час чэмпіянату свету па хакеі ўвёў Белтэлекам. Замест пашпарта доступ да wi-fi можна атрымаць па імянной банкаўскай карце ці квітку на любы хакейны матч.
Еўрарадыё набыло картку па інтэрнэт-квітку, раздрукаваным на чорна-белым прынтары. Rасіры "Белпошты" сапраўды атрымалі інструкцыі, але прызналіся, што такім чынам прадаюць карту ўпершыню і пакуль дакладна не ведаюць, якія звесткі трэба ўводзіць.
Нагадаем, што паводле Указа №60 у Беларусі доступ у інтэрнэт можна атрымаць толькі па дакументах, але на час чэмпіянату правілы змякчылі.