"Белыя халаты": гісторыя хваробы Бандарэнкі зноў ёсць у базе БХМД

"Белыя халаты": гісторыя хваробы Бандарэнкі зноў ёсць у базе БХМД

У базе бальніцы хуткай меддапамогі ў Мінску зноў з'явілася гісторыя хваробы загінулага Рамана Бандарэнкі, паведамяе ТГ-канал "Белыя халаты". 

"Пакуль гісторыя хваробы Рамана Бандарэнкі ёсць у клініцы БХМД, доступ да яе ёсць не ва ўсіх супрацоўнікаў. 

Больш за тое, некаторыя супрацоўнікі мяркуюць, што гісторыю хваробы аднавілі пасля выдалення, бо 30 хвілінаў таму база глючыла і былі збоі", — пішуць аўтары ТГ-канала.

Раней паведамлялася, быццам гісторыя хваробы Бандарэнкі знікла пасля візіту прадстаўнікоў Следчага камітэта да галоўнага сістэмнага адміністратара БХМД. 

Медыцынскія дакументы з гісторыі хваробы сведчаць, што Раман Бандарэнка не быў п'яны (0 праміле алкаголю). Гэта абвяргае заявы следчых, што ў яго выявілі алкагольную інтаксікацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі