"Беркут" фатаграфаваўся, ставячы ногі на галовы збітых мітынгоўцаў (відэа)
Сталі вядомыя новыя шакуючыя факты супрацьстаяння дэманстрантаў і міліцыі ў Кіеве.
Супрацоўнікі "Беркута" фатаграфаваліся, ставячы ногі на галовы затрыманых і збітых удзельнікаў акцыі на вуліцы Банкавай каля рэзідэнцыі Януковіча. Пра гэта распавядае партал LB.ua са спасылкай на відавочцаў.
Адзін з затрыманых — журналіст з Днепрапятроўска Валерый Гарагуц. Па яго словах, беркутаўцы трымалі збітых удзельнікаў акцыі пратэсту на асфальце тры гадзіны. Усе затрыманыя былі моцна збітыя, некаторыя былі без прытомнасці. Менавіта Гарагуц распавёў, што сілавікі фатаграфаваліся, ставячы ногі на галовы тых, хто ляжаў без прытомнасці.
Адвакат журналіста падаў заяву ў міліцыю пра ўчыненыя сілавікамі злачынствы — неаказанне медычнай дапамогі і катаванні.