Без цяпла і гарачай вады заставаліся ўначы жыхары некалькіх раёнаў Мінска
Аварыя на трубаправодзе
Жыхары некалькіх раёнаў Мінска засталіся ўначы 7 лютага без ацяплення і гарачай вады, паведамляе "Мінскэнерга" ў сваім тг-канале.
У 00:40 быў пашкоджаны транзітны трубаправод у раёне вуліцы Альшэўскага, 1. У сувязі з гэтым камунальнікі папярэдзілі пра магчымыя перабоі ў цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні жыхароў Маскоўскага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска.
Ліквідаваць аварыю плануецца да 8:00. У "Мінскэнерга" абяцаюць аднавіць гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне ва ўсіх спажыўцоў.
У 8:25 у "Мінскэнерга" паведамілі, што трубаправод адрамантавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.