Без права на правы: як бачаць у ААН сітуацыю ў Беларусі — эфір
Анаіс Марэн
4 ліпеня, падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане, Лукашэнка сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганізацыі аб’яднаных нацыяў (ААН) Антоніу Гутэрышам. Паводле інфармацыі прэс-службы ААН, падчас размовы Гутэрыш, сярод іншага, “выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. Але з крытыкай прэс-рэліза ААН нечакана выступіў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, які быў прызначаны на сваю пасаду толькі тыдзень таму. Ён заявіў, што практычна ўся сустрэча была прысвечаная дзейнасці ААН у Беларусі, а не правам чалавека, што “ніякага адмысловага кейса адносна Беларусі ў ААН няма, які б сёння даваў права Гутэрышу казаць нешта, выстаўляць прэтэнзіі”. Адметна, што 3 ліпеня на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшоў інтэрактыўны дыялог па Беларусі, на якім Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прэзентавала свой новы даклад.
Што змянілася ў Беларусі адносна правоў чалавека ў параўнанні з папярэднім дакладам? Як здабываліся інфармацыя і факты, выкарыстаныя ў дакладзе, на што найперш звярталася ўвага? Якія рэкамендацыі дае Спецдакладчыца і ці ёсць спадзяванні на іх выкананне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.