БГК імя Мяшкова на старце SEHA-лігі саступіў "Татрану"

БГК імя Мяшкова на старце SEHA-лігі саступіў "Татрану"

У першым туры SEHA-лігі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова 30 жніўня на выездзе прайграў славацкаму "Татрану", паведамляе сайт каманды.

Напачатку беларускія гандбалісты павялі актыўныя атакі. Аднак неўзабаве гаспадары зраўнялі лік. Першая палова гульні скончылася ўнічыю — 11:11.

У другім тайме каманды таксама гулялі на роўных. Зусім крыху не хапіла "мяшкоўцам" для перамогі: літаральна за некалькі секундаў да фінальнага свістка "Татран" забіў пераможны мяч — 24:23.

Наступныя два матчы ў SEHA-лізе для брэстаўчан таксама будуць выязнымі. 6 верасня каманда сустракаецца са славенскім "Цэле", а 8-га — з дзеючым чэмпіёнам турніру, македонскім "Вардарам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі