БГК перамог харвацкі “Нексе” ў SEHA-лізе
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова 11 лютага ў рамках SEHA-лігі перамог на выездзе харвацкі “Нексе” з лікам 31:28 (18:14). Пасля 14 гульняў “мяшкоўцы” з 30 ачкамі займаюць 4-ты радок турнірнай табліцы. На першым месцы македонскі “Вардар” (40 ачкоў), на другім — венгерскі “Веспрэм” (37 ачкоў), на трэцім — харвацкі “Заграб” (30 ачкоў пасля 13 гульняў).
У турніры выступаюць дзесяць камандаў з сямі краін, а галоўны прыз у рамках “Фіналу чатырох” разыграе квартэт найлепшых клубаў.
У гэтым месяцы БГК правядзе яшчэ тры матчы — усе яны будуць гасцявымі. 12 лютага брэстаўчане сустрэнуцца з баснійскім “Борацам”, 21 лютага — з сербскім “Спартаком”, а 28 лютага ў рамках плэй-оф Лігі чэмпіёнаў клуб згуляе з дацкім “Ск’ернам”.