БГК перамог шведскі “Крысціянстад” у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

БГК перамог шведскі “Крысціянстад” у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў перамогу ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў, які правёў 12 лістапада супраць шведскага “Крысціянстада”. У першай палове гульні “мяшкоўцы” забяспечылі сябе перавагу ў чатыры мячы — 17:13, а пасля перапынку здолелі нарасціць разрыў і скончылі матч упэўненай перамогай — 32:27.

Гэтая вікторыя дала БГК два ачкі і цяпер клуб з 6 баламі размяшчаецца на пятым радку турнірнай табліцы групы В.

Пасля шасці тураў лідарам групы з’яўляецца “Вардар” (10 ачкоў), на другім месцы “Райн Левен” (9), на трэцім — “Віве” (8). На выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў прэтэндуюць шэсць найлепшых каманд групы. Сярод такіх прэтэндэнтаў “Пік” (7), БГК (6), а таксама “Цэле” і Крысціянстад”, якія маюць па 3 ачкі. Аўтсайдэрам групы з’яўляецца “Заграб”, якія мае 2 ачкі.

19 лістапада БГК згуляе ў сябе дома супраць “Цэле”. Матч будзе дабрачынным: усе атрыманыя ад продажу квіткоў сродкі пойдуць на лекаванне цяжкахворага дзіця.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі