БГК і СКА выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі па гандболе

БГК і СКА выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі па гандболе

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па гандболе. У паўфінальнай серыі брэстаўчане двойчы абыгралі гродзенскі “Кронан” (42:18 — 26 красавіка ў гасцях і 43:24 — 29 красавіка дома).

У другім паўфінале СКА пасля паразы ў гасцях ад “Гомеля” (37:38) зраўняў лік у серыі — 1:1. 29 красавіка армейцы абыгралі сапернікаў на хатняй пляцоўцы з лікам 28:25, а сёння, 30 кастрычніка ў вырашальным паядынку зноў выйгралі (31: 27).

Такім чынам, БГК і СКА пазмагаюцца за чэмпіёнскі тытул. “Гомель” і “Кронан” разыграюць бронзавыя медалі першынства.

Першыя матчы фіналу пройдуць 18 траўня ў Гродне і ў Мінску. 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі