Blink-182 выпусцілі ўласныя ёлачныя цацкі
Зялёныя шары ўпрыгожаныя надпісам "Merry Fucking Xmas 2013" і афіцыйным лога гурта.
Цацкі можна набыць на ў афіцыйнай інтэрнэт-краме гурта па 5.90 долараў за штуку.
Адначасова музыкі анансавалі планы на наступны год. У жніўні Blink-182 выступяць хэдлайнерамі на брытанскім фэсце Reading & Leeds. У гонар таго, што гэта будзе іх чацвёртае з'яўленне на імпрэзе, музыкі абяцаюць сыграць абсалютна новыя песні. Кампазіцыі складуць новую пласцінку гурта, якая выйдзе акурат перад Reading & Leeds.
Нагадаем, на сёння апошнім дыскам "Блінкаў" застаецца "Neighborhoods", датаваны 2011 года і выдадзены пасля 8-гадовага маўчання гурта.
Паводле www.music.com.ua