Blink-182 пачалі рэпетаваць і абяцаюць новы альбом
Пра гэта музыкі распавялі ў інстаграме.
Blink-182 працуюць над новым альбомам. Пра гэта лідар гурта Том Дэлонг паведаміў даволі арыгінальным чынам: ён выставіў у "Інстаграме" калаж дзіцячых фота музыкаў і падпісаў: "Сёння пачалі рэпетаваць. І так, хутка выйдзе новы альбом". І яшчэ патроліў хэштэгамі: #SorryForWait #Blink".
Апошні раз гурт выпускаў нешта новае 2 гады таму. Гэта быў EP "Dogs Eating Dogs", які выдаваўся на ўласныя грошы "Блінкаў", бо ў той час каманда разарвала кантракт з лэйблам Interscope Records.
У бліжэйшы час Blink-182 дадуць сольнік у Лондане і выступіць у якасці хэдлайнераў на фэстах у Лідсе і Рэдзінгу разам з Arctic Monkeys, Queens Of The Stone Age і Paramore.
Фота: www.abc.net.au