Блогер вінаваціць Вярхоўны суд у выкарыстанні пірацкіх праграмаў Microsoft

Блогер вінаваціць Вярхоўны суд у выкарыстанні пірацкіх праграмаў Microsoft

Блогер d-zholik заявіў, што Вярхоўны суд Беларусі незаконна выкарыстоўвае неліцэнзійнае праграмнае абсталяванне карпарацыі Microsoft. 

Ён спаслаўся на тое, што на афіцыйным партале сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі ў раздзеле "Узоры дакументаў для звароту ў суд" усе ўзоры заяваў зробленыя на мадыфікаванай копіі (by SPecialiST RePack) офіснага пакета дадаткаў Microsoft Office. Як прыклад блогер прывёў характарыстыкі файлаў, створаных прэс-сакратаром Вярхоўнага суда.

Дарэчы, менавіта Вярхоўны суд мае ў сваёй структуры судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці. У якасці суда першай інстанцыі яна разглядае грамадзянскія справы па спрэчках у галіне аўтарскага права і сумежных правоў, звязаных з прававой аховай і выкарыстаннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Раней блогер d-zholik выкрыў МУС у выкарыстанні пірацкіх праграмаў Microsoft. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі