Блогера Андрэя Павука завочна асудзілі на 12 гадоў
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук
У Брэсцкім абласным судзе вынесеныя завочныя прысуды па справе "Рудабельскай паказухі". Сатырычны канал, створаны блогерам Андрэем Павуком, раней быў прызнаны "эксрэмісцкім фармаваннем".
Усе падсудныя знаходзяцца за межамі Беларусі, таму прысуды былі вынесеныя завочна. За кіраўніцтва "экстрэмісцкім фармаваннем" і шэраг іншых "экстрэмісцкіх дзеянняў" Андрэя Павука прысудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 200 тысяч рублёў (5000 базавых велічыняў).
Яго была жонка Вольга Павук асуджаная на 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе аштрафавалі на 100 тысяч рублёў (2,5 тысячы базавых).
За ўдзел у "Рудабельскай паказусе" на тэрміны ад 6 да 8 гадоў асуджаныя артысты Маргарыта Ляўчук, Ілля Салянкоў, Уладзіслаў Наважылаў. Ім таксама выпісалі штрафы — ад 20 тысяч да 32 тысяч рублёў (ад 500 да 800 базавых).
Культурніцкага менеджара Аляксандра Чахоўскага па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і здзеку з дзяржаўных сімвалаў асудзілі на 3 месяцы арышту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.