Блогера Няронскага ("Слуцк для жыцця") у Магілёве асудзілі на 10 сутак

Блогера Няронскага ("Слуцк для жыцця") у Магілёве асудзілі на 10 сутак

У Магілёве прайшлі суды над блогерам Уладзімірам Няронскім ("Слуцк для жыцця"), Арцёмам Сакавым і Аляксандрам Арановічам

Няронскага асудзілі за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу "з публічным абмеркаваннем ўлады" на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. За ўдзел у гэтай жа акцыі Сакаў і Лазаронак атрымалі па пяць сутак арышту, Арановіч — шэсць, піша TUT.by .

Няронскага, Сакава і Арановіча затрымалі 6 траўня ў пасёлку Дружны. Усе яны ездзілі з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ("Краіна для жыцця"). Напярэдадні, 5 траўня, міліцыя паспрабавала ў Магілёве затрымаць каманду YouTube-канала. Аднак прыхільнікі Ціханоўскага групу з усіх бакоў і не пусцілі сілавікоў. Сустрэча адбылася пад куратарствам Няронскага.

У судзе міліцыянты заявілі, што абвінавачаныя "паводзілі сябе актыўна, негатыўна выказваліся пра дзеючую ўладу".

Сцяпан Лазаронак не ўваходзіць у каманду Ціханоўскага — ён магілёвец, які пабачыў сход вакол блогера і падышоў пацікавіцца. Сведкі з міліцыі заявілі, што ён "прадузята адгукаўся пра дзеючую ўладу і сітуацыю з каранавірусам".

Як паведамлялася раней, Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам і адправілі ў ІЧУ ў Гомель — адбываць арышт, прысуджаны яму ў студзені за антыінтэграцыйныя мітынгі канца 2019 года. 

Прыхільнікаў Ціханоўскага, якія прыходзілі на сустрэчы з ім затрымліваюць па ўсёй краіне. Напрыклад, у Лідзе асудзілі на 7 сутак фельчара Паўла Палейчыка, затрыманы другі фельчар — Аляксей Краўчук.

Акцыю ў падтрымку Ціханоўскага 7 траўня ў Гомелі жорстка разагналі, АМАПаўцы затрымалі каля 20 чалавек. 

Блогера Няронскага ("Слуцк для жыцця") у Магілёве асудзілі на 10 сутак
Арцём Сакаў / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі