Bloomberg: Індыя папрасіла Беларусь "удакладніць маршруты дастаўкі" ўгнаенняў

Bloomberg: Індыя папрасіла Беларусь "удакладніць маршруты дастаўкі" ўгнаенняў

Індыя не хоча падпісваць калійны кантракт з Беларуссю, пакуль тая не пакажа ўсю лагістыку паставак. Якія аб'ёмы, якой чыгункай, праз якія парты. А з гэтым у "Беларуськалія" праблемы: Літва і Украіна вазіць беларускія ўгнаенні адмаўляюцца праз санкцыі ЗША. А будаўніцтва "беларускага порта" ў Расіі, якое 18 лютага пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным анансаваў Аляксандр Лукашэнка, яшчэ нават не пачалося.

Indian Potash Ltd. збіралася набыць у Беларусі 1 млн тон калійных угнаенняў — нягледзячы на заходнія санкцыі. Аднак перш чым падпісваць кантракт, папрасіла беларускага пастаўшчыка "ўдакладніць маршруты дастаўкі, якія ён плануе выкарыстоўваць", піша Bloomberg. Перамовы носяць непублічны характар.

Пакуль няясна, што стаіць за патрабаваннем індусаў: рэальная занепакоенасць санкцыямі ці жаданне крыху збіць кошт. Раней абмежаванні, уведзеная ў адносінах да беларускіх кампаній з боку Еўрасаюза і ЗША, не вельмі клапацілі афіцыйны Дэлі.

Беларускі бок жа вельмі зацікаўлены ў кантракце. Паведамлялася нават, што праз немагчымасць праводзіць разлікі ў доларах і еўра, "Беларуськалій" гатовы прыняць ад Індыі аплату ў рупіях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі