Бодзібілдара і палітвязня Аляксандра Шарабайку асудзілі на паўтара года калоніі
Аляксандр Шарабайка
Глыбоцкага бодзібілдара, фітнес-трэнера і актывіста Аляксандра Шарабайку асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "абразе Аляксандра Лукашэнкі", паведамляе vitebskspring.org.
Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім. Спачатку суддзя Андрэй Тарасевіч асудзіў яго на 10 сутак за каментары і лайкі ў інтэрнэце. Пасля быў этап у віцебскі СІЗА-2, дзе і выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле. У красавіку беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Шарабайку палітвязнем.
Прысуд вынес згаданы Тарасевіч. "Нягледзячы на татальны страх у беларускім грамадстве, на судовае пасяджэнне ўсё ж прыйшло некалькі чалавек падтрымаць свайго земляка і актывіста", — пішуць праваабаронцы.
З улікам тэрміну, які Шарабайка адседзеў за кратамі, яму застанецца да вызвалення каля 8 месяцаў.
Пасля выбараў 2020-га Аляксандра Шарабайку ўжо неаднаразова затрымлівалі. Аднойчы на яго затрыманне выязджалі 10 міліцыянераў на двух аўтамабілях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.