Больш за палову раёнаў Беларусі — неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі
Савет міністраў вызначыў пералік раёнаў, неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, на 2020-2024 гады, паведамляе прэс-служба ўрада.
У гэты пералік трапілі 66 з 118 раёнаў краіны. Налепшая сітуацыя — у Гродзенскай вобласці: там толькі тры такія раёны. У Брэсцкай — 5, у Мінскай — 7, у Магілёўскай — 13, у Віцебскай — 18, а ў Гомельскай — 20.
Згодна з беларускімі нормамі, неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаецца раён, на тэрыторыі якога немагчыма арганізаваць высокарэнтабельную вытворчасць у сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі.
Пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі, пераглядаецца адзін раз у пяць гадоў.
У 2015 годзе такіх раёнаў было 62.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.