Бойка за майткі: бабруйскага прадпрымальніка асудзілі на 3 гады калоніі

Бойка за майткі: бабруйскага прадпрымальніка асудзілі на 3 гады калоніі

Суд асудзіў бабруйскага прадпрымальніка Мікалая Нарожнага на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, піша TUT.by. Таксама ён павінен выплаціць пацярпелай Аліне Несцяровіч 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Працэс ішоў тры месяцы, і ўвесь гэты час мужчына знаходзіўся ў СІЗА. Гэты тэрмін яму залічаць у пакаранне. Сам Нарожны сваёй віны не прызнаў і заявіў, што толькі патрабаваў, каб наведвальніца крамы кампенсавала кошт крадзеных рэчаў. 

Нарожны — уладальнік крамы вопраткі, якая была ў выкарыстанні, "Еўра-хэнд". Несцяровіч скрала з крамы майткі, што трапіла на запіс відэакамеры. Таксама Нарожны кажа, што жанчына скрала станік, але гэты момант на камеры не зафіксаваны. 9 кастрычніка Несцяровіч вярнулася ў "сэканд" і паклала ў кішэню майткі. Прадпрымальнік паспрабаваў затрымаць яе і зачыніў дзверы ў краме. У выніку паміж імі адбылася бойка, якая паслужыла нагодай для выкліку міліцыі.

У сваім апошнім слове на судзе Нарожны прызнаўся, што не стрымаўся, калі жанчына, з яго слоў, пусціла ў ход кулакі. Ён некалькі разоў стукнуў яе па нагах металічнай стойкай ад вешалкі. Судмедэкспертыза прызнала, што абое ўдзельнікі бойкі атрымалі раўназначныя лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Жонка Нарожнага і адвакатка заявілі, што будуць абскарджваць прысуд. На думку абаронцы, дзяржабвінаваўца абапіраўся толькі на паказанні пацярпелай, не прывёўшы ніводнага доказу праўдзівасці яе слоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі