Браканьераў у Беларусі будуць лавіць фотапасткамі

Беларускія лесаводы будуць змагацца з парушальнікамі закону пры дапамозе сістэм відэаназірання, паведамляе БЕЛТА. Гэты спосаб падтрымання парадку ў лясах яны пераймаюць у фінскіх калег.

Лясгасы краіны ўжо закупілі 115 камер відэафіксацыі, а да пачатку дачнага сезону плануецца закупіць яшчэ 680 фотапастак. Наведнікаў лясоў будуць загядзя інфармаваць пра тое, што за імі вядзецца відэаназірання.

Адметна, што відэакамеры будуць па чарзе ўсталёўваць у розных участках лясоў — там, дзе адбываецца найбольшая колькасць правапарушэнняў. Прычым сачыць будуць не толькі за браканьерамі, але і за аматарамі пікнікоў, якія пакідаюць у лясах звалкі.

Паводле Мінлясгасу, штогод з лясоў вывозяць болей за 8 тысяч кубаметраў бытавых адкідаў. Пры гэтым больш за палову збіраецца ў прыдарожных палосах. У месцах адпачынку і на прылеглых да іх тэрыторыях леснікі збіраюць болей за 2 тысячы кубаметраў бытавых адкідаў, столькі ж — вакол населеных пунктаў і садовых таварыстваў.

Фота: ribalych.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі