Брамнік стаў аўтарам самага кур'ёзнага аўтагола года (відэа)
Брамнік "Асколі" Філіпа Перукіні стаў аўтарам самага кур'ёзнага аўтагола года. Здарылася гэта ў італьянскім чэмпіянаце ў серыі В. "Асколі", серадняк першынства, гуляў у гасцях з лідарам — "Палерма".
На 26-й хвіліне пры ліку 0:0 Перукіні чамусьці вырашыў перад сваёй брамай абвесці нападніка "Палерма" і... закаціў мяч у сетку. У канцы матчу ён прапусціў яшчэ два мячы, яго каманда прайграла з лікам 0:3.