Братоў арыштавалі за "арганізаваны рух групы грамадзян у колькасці 2 чалавек"

Братоў арыштавалі за "арганізаваны рух групы грамадзян у колькасці 2 чалавек"

У Мінску двух братоў арыштавалі на 30 сутак за "ўдзел у арганізаваным руху групы грамадзян у колькасці двух чалавек", пішуць праваабаронцы "Вясны".

27 сакавіка браты Сяргей і Іван Брусавы вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці. Яны вырашылі сфатаграфаваць ваенную тэхніку, якая праязджала міма. Іван на судзе патлумачыў, што тэхнікуа ім спадабалася, таму і фатаграфавалі. Але гэта заўважылі міліцыянты і затрымалі братоў. 

У Першамайскім РУУСе на іх склалі па два пратаколы — паводле арт. 24.23 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) і арт. 24.3 (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі) КаАП. У пратаколе гаварылася, быццам Брусавы "прынялі ўдзел у масавым мерапрыемстве, арганізаваным руху групы грамадзян у колькасці двух чалавек, а пры затрыманні адмаўляліся прайсці ў службовы аўтамабіль і ўпіраліся". Самі браты адмаўляюць непадпарадкаванне.

На судзе Іван і Сяргей прасілі суддзю Максіма Трусевіча не караць іх арыштам, бо дома застаецца маці, якая нядаўна перанесла інсульт. Аднак ён прысудзіў кожнаму па 30 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі