Брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Промня", але згубіла Арцёма Мілеўскага
5 красавіка адбыліся два матчы другоа тура 28-га чэмпіянату Беларусі па футболе.
Брэсцкае "Дынама" на сваім полі прымала футбалістаў мінскага "Промня". Гаспадары выйгралі, дзякуючы дублю Паўла Савіцкага (20-я і 23-я хвіліны). У складзе "Луча" адзіны гол забіў Раман Грыбоўскі.
Дарэчы, у гульні пацярпеў форвард дынамаўцаў Арцём Мілеўскі: ён няўдала паваліўся на газон і пашкодзіў руку. Пасля гэтага яму спатрэбілася замена.
Футбалісты "Слуцка" прымалі ў Бабруйску гродзенскі "Нёман". Іх сустрэча завяршылася ўнічыю — 1:1.
6 красавіка пройдуць яшчэ тры матчы: "Мінск" — БАТЭ (Барысаў), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Смалявічы", "Дняпро" (Магілёў) — "Гомель".
Завершыцца другі тур чэмпіянату ў суботу, 7 красавіка. У гэты дзень пройдуць тры сустрэчы: "Тарпеда" (Мінск) — "Гарадзея", "Віцебск" — "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Мінск) — "Іслач" (Мінскі раён).