Брэсцкага актывіста Віталя Каўша пакінулі пад вартай да верасня
Суд Брэсцкага раёна пагадзіўся з меркаваннем пракурора і не задаволіў хадайніцтва аб змене меры стрымання пад падпіску аб нявыездзе.
Прычына — “абвінавачанне ў цяжкім злачынстве, тэрмін пакарання за якое перавышае 3 гады”. Іншыя хадайніцтвы абароны былі задаволеныя.
Нагадаем, 29-гадовы грамадскі актывіст Віталь Коўш знаходзіцца ў следчым ізалятары з 1 верасня мінулага года. Ён быў асуджаны на 4 гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці за тое, што нібыта ў траўні 2012 года дапамог васьмі індусам у спробе прайсці па канаце над беларуска-польскай мяжой. Брэсцкі абласны суд скасаваў прысуд і справу цяпер пераглядае іншы склад суда.
Наступнае пасяджэнне прызначанае на 14.30 4 верасня. Суд мае заслухаць вынікі працы па ўсіх хадайніцтвах абароны.