"Брэсцкай газеты" пакуль не будзе — усе друкарні адмовіліся друкаваць выданне
"Брэсцкая газета" прыпыняе выпуск друкаванай версіі / b-g.by
Рэдакцыя "Брэсцкай газеты" праінфармавала Міністэрства інфармацыі аб прыпыненні выпуску на паўгода. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце выдання.
У лістападзе 2020 года друкарня, дзе друкавалася газета, паведаміла рэдакцыі, што не плануе заключаць з выданнем дамову на наступны год. У выніку са студзеня "Брэсцкая газета" перастала выходзіць у папяровай версіі.
Адначасова кіраўніцтва выдання спрабавала знайсці альтэрнатыўныя варыянты. Але "да сярэдзіны студзеня ўсе друкарні, куды мы звярталіся, адмовіліся заключаць дамову на друк газеты", расказалі ў рэдакцыі.
"Брэсцкая газета" стала шостым беларускім выданнем, якое сутыкнулася з праблемамі друку і распаўсюду. З канца жніўня не выходзяць на паперы "Свабодныя навіны плюс" і "БелГазета". Пераважна ў электронным выглядзе існуе і "Народная воля". Па-ранейшаму не можа трапіць да чытача праз "Белпошту" і "Белсаюздрук" "Камсамольская праўда ў Беларусі". З лютага знікне з кіёскаў і тыднёвік "Новы час" — "Белсаюздрук" без тлумачэння прычын адмовіў у распаўсюдзе выдання, паведамляла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.