Брэсцкі гарвыканкам часткова задаволіў патрабаванні велаактывістаў
Кампанія "За Вела-Брэст" атрымала афіцыйны адказ ад уладаў гораду.
У лісце паведамляецца, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы па звароце актывістаў ад 2012 году зробленыя. Кампанія "За Вела-Брэст" патрабавала развіцця велаінфраструктуры ў Брэсце.
Каардынатар кампаніі Уладзімір Красько кажа, што сапраўды за апошні час умовы для раварыстаў у горадзе палепшыліся: значна павялічылася колькасць роварных палос, пандусаў на пераездах і велапарковак. Аднак, па словах Красько, актуальным застаецца адно з галоўных патрабаванняў — стварэнне сеткі роварных дарог, якія злучаюць усе мікрараёны гораду.
Красько: "Нельга яшчэ абсалютна спакойна, не адбіваючы сабе ровар і не рызыкуючы здароўем, праехаць з любога мікрараёну ў цэнтр. Мы зараз будзем рыхтаваць нашы заўвагі і прапановы пад далейшымі крокамі па развіцю велаінфраструктуры і далей іх накіроўваць на разгляд адпаведных мясцовых службаў".