Брэсцкія гандбалісты знялі відэа па матывах вядомага кліпа гурта "Ленінград"
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прадставіў прафесійнае відэа, знятае па матывах вядомага кліпа гурта "Ленінград". Ён мае назву "У Брэсце — гандбол". Галоўным героем відэа стаў гулец БГК і зборнай Беларусі Андрэй Юрынок. Здымаліся ў ім і іншыя гандбалісты.