Брэсцкія раварысты патрабуюць будаўніцтва парковак на чыгуначным вакзале

Зараз заканчваецца рэканструкцыя вакзала "Брэст-Цэнтральны". Аднак месцаў, дзе можна пакінуць ровар, на ім дагэтуль не прадугледжана.



Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар кампаніі Уладзімір Красько, актывісты збіраюцца сабраць пад сваёй прапановай да 1000 подпісаў, каб накіраваць іх да кіраўніцтва вакзала.



Красько: "Зразумела, што гэта праблема глабальная, тычыцца раварыстаў, што карыстаюцца цягнікамі для ад'езду. Наша мэта — не прыціснуць тысячай подпісаў, а проста паказаць, што гэтае пытанне ёсць і прыцягнуць да яе ўвагу кіраўніцтва. Мы думаем, што гэтага будзе дастаткова, каб праблему вырашыць".



Актывісты прапануюць зрабіць роварную паркоўку каля камеры захоўвання. Тады ў злодзеяў не будзе магчымасці скрасці ровар, калі гаспадар пакіне яго на доўгі час.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі