Брэсцкія ўлады дазволілі вывозіць прадукты харчавання ў Польшчу без абмежаванняў

Брэсцкія ўлады дазволілі вывозіць прадукты харчавання ў Польшчу без абмежаванняў

Брэсцкія ўлады дазволілі да 31 ліпеня фізічным асобам вывозіць прадукты харчавання ў Польшчу без абмежаванняў. Адпаведнае рашэнне 7 ліпеня прыняў Брэсцкі аблвыканкам, у сераду яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як вядома, з 1 ліпеня для грамадзян Польшчы ў нашай краіне дзейнічае бязвізавы рэжым.

Вясной ўрад РБ абмежаваў вываз з нашай краіны некаторых харчовых тавараў. Такое рашэнне тлумачылася неабходнасцю абараніць унутраны рынак. У спіс трапілі мука, крупы, соль, цукар, макаронныя вырабы, якіх можна было вывезці за мяжу не больш за 1 кг. Аднак улады Гродзенскай і Віцебскай абласцей вясной дазволілі фізічным асобам без абмежаванняў вывозіць прадукты харчавання за мяжу. На Гродзеншчыне такое рашэнне працягнулі да канца 2022 года.

"Бязвіз" для жыхароў сумежных краін Еўрасаюза ўлады Беларусі ўвялі ў сярэдзіне красавіка. Нягледзячы на тое, што яны ўваходзяць у спіс "недружалюбных краін".

Брэсцкія ўлады дазволілі вывозіць прадукты харчавання ў Польшчу без абмежаванняў
pravo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі