Брытанцы кідаюць сваіх катоў, а Абама зачытаў рэп — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Прэзідэнцкая гонка ў ЗША набліжаецца да фіналу, да дня выбараў застаецца крыху менш за два тыдні, а жарсці абвостраныя да мяжы (не тое што ў Беларусі). Вось, напрыклад, Барак Абама вырашыў падтрымаць Камалу Харыс, зачытаўшы некалькі радкоў з песні Эмінема. Як вам такое?
Брытанцы сталі часцей выкідваць катоў
Паводле звестак найбуйнейшай дабрачыннай арганізацыі па ратаванні жывёл у Вялікабрытаніі, сёлета колькасць кінутых катоў і кацянят у краіне вырасла больш чым на 30%, піша The Guardian.
Летась арганізацыя Cats Protection дапамагла 184 000 катам — гэта прыкладна 500 жывёлінам за дзень. Цяпер жа кампанія пачала тэрміновы збор ахвяраванняў, бо яе супрацоўнікі змагаюцца з ростам адмоваў ад жывёл.
"Кідаючы катоў, мы падвяргаем іх вялікай небяспецы. Цяпер кінутыя каты галодныя і напалоханыя", — сказаў Майк Эліят, дырэктар па дабрабыце ў Cats Protection. Ён таксама паведаміў, што за першыя шэсць месяцаў года на ветэрынарнае лячэнне выдаткавалі 50 000 фунтаў стэрлінгаў.
Позже Обама выступил с речью, где раскритиковал Дональда Трампа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.