Брытанская разведка: Расія плануе зноў абстрэльваць украінскія ТЭЦ
Украінскія ратаўнікі зімой 2022/23
Разведка брытанскага міністэрства абароны лічыць, што Расія рыхтуе запас крылатых ракет дзеля таго, каб узімку ізноў абстрэльваць энергетычныя аб’екты Украіны. Такую тактыку Расія выкарыстоўвала мінулай зімой.
Абстрэлы энергетычнай інфраструктуры перш за ўсё ўплываюць не на ўкраінскае войска, а на мірных жыхароў, бо шмат хто застаецца без ацяплення, электрычнасці і гарачай вады.
Аднак, у адрозненні ад мінулай зімы, ва Украіну ўжо было пастаўлена даволі шмат сродкаў супрацьпаветранай абароны. Гэта значыць, што шкоду ад абстрэлаў можна будзе мінімізаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.