Брытанская выведка дапускае, што Крэмль больш не фінансуе ПВК “Вагнер”
Нашыўка на форме ваяра ПВК "Вагнер" / Валянцін Спрынчак/ТАСС
Брытанская выведка дапускае, што Крэмль больш не фінансуе ПВК “Вагнер”.
“Пасля няўдалага мяцяжу ў чэрвені 2023 года расійская дзяржава распачынала дзеянні супраць некаторых іншых бізнес-інтарэсаў уласніка “Вагнера” Яўгена Прыгожына. Існуе рэальная імавернасць таго, што Крэмль больш не фінансуе групы "Вагнера", — гаворыцца ў заяве выведкі Мінабароны.
Калі расійская дзяржава перастане плаціць вагнераўцам, другім найболей імаверным плацельшчыкам стануць беларускія ўлады, мяркуюць у Брытаніі. Але заўважаюць, што гэта стала б значнымі і непажаданымі выдаткамі для сціплага беларускага бюджэту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.