БТА Банк таксама ўвёў абмежаванні: нельга здымаць долары з рублёвай карткі
БТА Банк увёў абмежаванні для сваіх кліентаў. З валютнай карткі можна здымаць не больш за 500 долараў, а з рублёвай нельга здымаць валюту. Максімальная сума аперацыі за мяжой — 10 мільёнаў. Гэта вынікае з паведамлення на сайце банка.
Як патлумачылі Еўрарадыё ў банку, гэта прадугледжана дамовамі з кліентамі.
Супрацоўніца банка: "Можна здымаць грошы толькі ў той валюце, у якой адкрыты рахунак. Банк зрабіў гэта згодна з дамовай".
Раней БСБ Банк абмяжоўваў аперацыі па рублёвых і валютных картках. Але пасля ў банку знялі абмежаванні і назвалі гэта "тэхнічным збоем".