Будаўніцтва плота на мяжы з Літвой пачнецца ў верасні
Калючы дрот на плоце / unsplash.com
Літва плануе прыступіць да будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю ў другой палове верасня, паведамляе прэс-служба літоўскага ўрада.
Загароду плануецца ўзвесці на ўчастку больш за 500 кіламетраў. Першыя работы пачнуцца на самым важным 100-кіламетровым участку.
Будаўніцтва плота літоўскія ўлады задумалі ў сярэдзіне чэрвеня з-за наплыву мігрантаў. "Без фізічнага бар'ера забяспечыць эфектыўную ахову мяжы немагчыма. З прыняццем спецыяльнага закона аб яго будаўніцтве загароду можна будзе ўзвесці не за два, а за адзін год", — сказала тады літоўскі міністр.
Ведамствы Літвы, у якія ўваходзяць міністры ўнутраных спраў, энергетыкі, абароны, навакольнага асяроддзя і фінансаў, кіраўнікі Дзяржаўнай службы бяспекі, Дзяржаўнай інспекцыі тэрытарыяльнага планавання і будаўніцтва пры Міністэрстве навакольнага асяроддзя вырашылі, што гэта будзе плот вышынёй чатыры метры з металічнай зварной стрыжневы сеткі. Па-над гэтай сеткай будзе нацягнуты калючы дрот з вострымі лёзамі. Акрамя таго перад плотам будзе ўсталяваны дадатковы шэраг калючага дроту вышынёй 3 м.
Арыенціровачны кошт работ складзе 152 мільёны еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.