Будаўнікоў, якія "пазычылі" свайму начальніку 16000 долараў, падтрымаў суд

Будаўнікоў, якія "пазычылі" свайму начальніку 16000 долараў, падтрымаў суд

Мінскі гарадскі суд стаў на бок Сяргея Перадні і яго калег, якім наймальнік не заплаціў за ўдзел у будаўніцтве дома. Міліцыя ж нічога супрацьзаконнага ў гэтым не пабачыла.

Справа будзе наноў разглядацца ў судзе Першамайскага раёна Мінска ў кастрычніку.

Еўрарадыё распавядала пра гэту паказальную гісторыю ў сярэдзіне верасня. Брыгада будаўнікоў цягам двух месяцаў рабіла ў навабудзе сцяжку. Наймальнік не падпісаў з імі працоўных дамоваў. І ў выніку не заплаціў. Пазней ён падсунуў кіраўніку брыгады Сяргею Перадні дамову пазыкі на 16 тысяч долараў. Але нічога не аддаў, бо не мае маёмасці.

Суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў рабочым у іску да фірмы-наймальніка. Аднак на гісторыю звярнула ўвагу пракуратура. Праводзіць праверку даручылі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС Мінска. Міліцыя ў дзеяннях наймальніка нічога супрацьзаконнага не выявіла.

Аднак Мінскі гарадскі суд стаў на бок звычайных будаўнікоў, якія перамаглі падчас касацыі. Іск да фірмы-наймальніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска будзе разглядаць іншы суддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі