Будуць судзіць удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса

Будуць судзіць удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса

У аўторак, 24 траўня, у Мінску будуць судзіць удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса. Ён прайшоў 15 траўня ў парку Янкі Купалы (аргкамітэт не змог арандаваць памяшканне ў сталіцы). Як інфармуе БелаПАН, усе працэсы пачнуцца а 9-я гадзіне раніцы.

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі будуць судзіць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, актывіста Юрыя Лукашэвіча (у судзе Цэнтральнага раёна), лідара руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць" Уладзіміра Някляева (у судзе Ленінскага раёна), актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага (у судзе Фрунзенскага раёна).

Паводле звестак праваабаронцаў, пратаколы за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса былі складзеныя ў дачыненні больш за 20 чалавек.

Фотарэпартаж: Беларускі нацыянальны кангрэс у асобах

"Гэта быў не Кангрэс, а сустрэча ў парку". Чаму ніхто не прыйшоў да Статкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі