Букмекеры лічаць, што Ціханоўская можа атрымаць "нобелеўку"
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская ўваходзіць у спіс з пяці найбольш верагодных лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міра ў 2023 годзе.
Цяпер Ціханоўская на чацвёртым месцы. Наперадзе — украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны і кітайскі эканаміст і грамадскі дзеяч Ільхам Тохці.
Таксама сярод верагодных лаўрэатаў называюць Сусветную арганізацыю аховы здароўя, Папу Рымскага і Дэвіда Антэнборо.
Нобелеўскую прэмію міра ў 2022-м атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі разам з украінскай арганізацыяй "Цэнтр грамадзянскіх свабод" і расійскім "Мемарыялам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.