Бундэстаг правядзе дыскусію аб еўрапейскай перспектыве Беларусі

У ЕС абмяркуюць сітуацыю ў РБ і яе будучыню

У ЕС абмяркуюць сітуацыю ў РБ і яе будучыню / pixabay.com

Бундэстаг правядзе дыскусію аб еўрапейскай перспектыве Беларусі. Яна прызначана на 8 лістапада, паведамляе "Позірк". Тры фракцыі правячай кааліцыі (сацыял-дэмакраты, "Саюз-90/"Зялёныя" і Свабодная дэмпартыя) падрыхтавалі адпаведную заяву, якая мае назву "За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям'і". Па ёй пройдзе галасаванне.

На разгляд нямецкага парламента будзе прадстаўлена таксама рэзалюцыя апазіцыйных хрысціянскіх дэмакратаў "Вярнуць Беларусь у сям'ю еўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненне людзей да свабоды".

У дзень правядзення дэбатаў у Берліне адбудзецца міжпарламенцкая канферэнцыя па Беларусі, на якой, як чакаецца, будзе абвешчана аб стварэнні кааліцыі дэпутацкіх груп сяброў новай Беларусі ў парламентах дэмакратычных краін. Днямі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выказала салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі