Кіраўніца Еўракамісіі заявіла пра салідарнасць з дэмсіламі ў Беларусі
Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выказала салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Святланай Ціханоўскай. Пра гэта яна напісала ў сацыяльнай сетцы Х (экз - Twitter) па выніках палітычнага форуму, які прайшоў у Германіі. Урсула фон дэр Ляен падзякавала арганізатарам форуму —моладзевы саюз Германіі — за прыём і за гатоўнасць браць "на сябе адказнасць за будучыню Еўропы".
"Мы разам стаім на баку Ізраіля і Украіны. Мы салідарныя са Святланай Ціханоўскай і апазіцыяй у Беларусі", — напісала Урсула фон дэр Ляен у сацсетках. Форум "Дзень Германіі 2023" прайшоў напярэдадні. У ім прыняла ўдзел і Святлана Ціханоўская. Па выніках свайго ўдзелу ў форуме беларускі палітык напісала, што "Беларусь належыць Еўропе", і што падтрымка беларусаў пракладае "шлях да бяспечнага, квітнеючага і дэмакратычнага еўрапейскага заўтра".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.