Бустарныя прышчэпкі ад каранавіруса: што гэта і ці патрэбныя яны?

Ці патрэбны трэці ўкол ад каранавіруса? / Unsplash
Ці патрэбны трэці ўкол ад каранавіруса? / Unsplash

Свет жыве з COVID-19 амаль два гады, а адказаў на пытанні пакуль больш не становіцца. Асабліва ў тэме вакцынацыі ад каранавіруса. Штам "Дэльта" працягвае крочыць па свеце (нядаўна выявілі яго і ў Беларусі), а некаторыя краіны, у тым ліку суседнія Польшча і Літва, пачынаюць ужываць бустарныя дозы вакцыны.

Бустерные прививки от коронавируса: что это и нужны ли они?
Як відаць з графіка, у тых, хто вакцынаваны больш за паўгода таму, тэсты на COVID-19 куды часцей давалі станоўчы вынік / Elapsed time since BNT162b2 vaccine and risk of SARS-CoV-2 infection in a large cohort, medRxiv

Хоць спрэчкі адносна "пажаданага" ўзроўню антыцел і іншых фактараў абароны ідуць у навуковым асяроддзі дагэтуль, карэляцыя паміж цітрам антыцел і рызыкай атрымаць сімптаматычную інфекцыю ўжо даказаная (*).

Цікавае яшчэ адно назіранне навукоўцаў: у раней інфікаваных COVID-19 абарона лепшая, чым у тых, хто проста вакцынаваны (*). Аднак і раней інфікаваным рэкамендуецца рабіць хоць бы адзін укол вакцыны — гэта прыкметна паніжала рызыкі перанесці праславутую "Дэльту".
 

Ці працуюць бустарныя вакцыны?

Хоць мэтазгоднасць бустарных прышчэпак ад каранавіруса спрэчная, прэстыжны часопіс Nature піша, што яны сапраўды выклікаюць больш моцныя імунныя рэакцыі.

Навукоўцы з Чылі выявілі, што пасля бустарнай прышчэпкі AstraZeneca цітр антыцел расце ў 15 разоў (*). Пра прыкметнае павелічэнне антыцел пасля "бустара" гавораць і брытанскія даследчыкі (*).

Але, што важна, навукоўцы дагэтуль не прыйшлі да высновы, ці яно сапраўды трэба і ці варта таго. Так, узроўні антыцел растуць. Але гэта не адзіны паказчык, на які трэба глядзець. І менавіта таму спрэчкі яшчэ працягваюцца. Напрыклад, у тым жа Nature гучыць меркаванне, што бустарныя прышчэпкі цяпер — "авантура".
 

Дзе і каму ўжо робяць бустарныя прышчэпкі?

ЗША, Ізраіль, Літва, Польшча і шэраг іншых краін ужо ўхвалілі выкарыстанне трэцяй прышчэпкі ад каранавіруса, але паралельна працягваюцца даследаванні.

У гэтых краінах бустарную дозу могуць атрымаць людзі з аслабленым імунітэтам, а таксама пажылыя і медыцынскія работнікі. Астатнім трэці ўкол пакуль не прапаноўваюць.

Хоць эфектыўнасць наяўных вакцын супраць той жа "Дэльты" трохі падае, яны па-ранейшаму нядрэнна спраўляюцца з прадухіленнем цяжкага праходжання хваробы і смерці, хай і са зніжэннем праз нейкі час пасля прышчэпкі.

 

А што наконт вакцын, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі?

Замежныя даследаванні, што лагічна, сканцэнтраваныя на ўхваленых СААЗ вакцынах, якія ўжываюцца шырока ў свеце. Але ёсць звесткі і па "Спадарожнік V", і па "Сінафарм".

Бустерные прививки от коронавируса: что это и нужны ли они?
Тэмпы вакцынацыі ў Беларусі сціплыя не толькі побач з краінамі-суседзямі або еўрапейскім узроўнем, але нават у параўнанні з Кубай

І гэта краіны, якія ўжо патроху пачынаюць ужываць бустарныя дозы. Па ахопе прышчэпак Беларусь прайграе нават такім краінам, як Куба, Лаос і Парагвай, і мае паказчык прыкметна горшы, чым сярэдні па свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі