Бярозаўскі таксовец паўтара года знішчаў вулічныя відэакамеры

Бярозаўскі таксовец паўтара года знішчаў вулічныя відэакамеры

У Бярозе за пратэсную дзейнасць затрымалі 23 гадовага таксоўца, паведамляе прэс-служба МУС. Імя хлопца не называецца, але яго паказалі ў міліцэйскім відэароліку.

Паведамляецца, што хлопец дзейнічаў з 2020 года. За гэты час ён знішчыў 16 вулічных камераў відэаназірання, пашкодзіў некалькі дзяржаўных сцягоў. Таксама ён рабіў графіці на прыпынках грамадскага транспарту, будынках дзяржустаноў і дамах, дзе жывуць міліцыянты. 

Агулам у справе фігуруе 29 эпізодаў.

Міліцыянты сцвярджаюць таксама, што хлопец здзяйсняў гэта ўсё ў нецвярозым стане, а таксама краў маёмасць, пакінутую без нагляду.

На яго пачалі крымінальныя справы па фактах крадзяжоў, наўмыснага пашкоджання чужой маёмасці, здзеку з дзяржсімвалаў, апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі